x
≡ каталог

Растущая детская
мебель-трансформер
COMF-PRO в Минске, Гомеле, Бресте
главная COMF-PRO о магазине контакты рассрочка новости задай вопрос

Пакой Альгерда - Акцыя "Конкурс інтэр'ераў"


Пакой Альгерда - Акцыя  Конкурс інтэр'ераў
"Неўзабаве хутка пачнецца навучальны год. У нашай сям'i падрос вучань – будучы першакласнік. Пачаліся прыемныя i хвалюючыя клопаты па падрыхтоўцы да школы. А самае галоўнае – абсталяванне зручнага ўтульнага куточку ў пакойчыку для працэса навучання. Да гэтага пункту мы з мужам, як біёлаг i медык па адукацыі i проста людзі, мякка кажучы, вышэйшыя за сярэдні рост, якія добра ведаюць, як не проста жыць у асяроддзі створаным для статыстычнага сярэдняга чалавека, падышлі з найбольшай адказнасцю. Першапачаткова знайшлі цудам захаваўшуюся парту майго мужа, якой неўзабаве хутка будзе 40 гадоў. Правялі рэстаўрацыйныя работы – цалкам атрымалася вельмі здавальняюча. Па сваім часе рэч была даволі прагрэсіўная: тры ўзроўні вышыні, тры вугла нахілу, пры неабходнасці лёгка складвалася ў шафу – у параўнанні з маім пісьмовым сталом уражвала! А галоўнае - за ёй жа тата прайшоў «свае ўніверсітэты»!!! Але хутка нас спасцігла расчараванне, перабраўшы ўсе наяўныя ў нашым арсенале табурэты i крэслы, мы з сумам i жалем назіралі, як нашае дзіцятка ёрзае, выгібаецца, нахіляецца, крывіцца. Пажаданага эфекту не было. Паўстала другая задача – знайсці рэгуляванае крэсла. Загуглiлi. У вочы трапілася COMF-PRO. Пачыталі, павывучвалі водгукі, ролікі ў youtube i зразумелі адным крэслам пытанне не вырашыцца…

Стул для детей и подростков COMF-PRO Match


У нас (навукоўца i доктара), як i у большасці бюджэтнікаў, асабліва з правінцыі, даходы вельмі сціплыя, а закуп намячаўся сур'ёзны. Таму на сямейным савеце пытанне стаяла востра – трэба, але як асіліць. Праз месяц разважанняў вырашылі зацягнуць паясы i зрабіць доўгатэрміновую інвестыцыю ў здароўе свайго дзіцяці.

Комплект стол Harvard Comf-Pro и стул COMF-PRO Match


У выніку ў нашага «малечы» стол Harvard Comf-Pro, стул COMF-PRO Match, спецыяльнае падлогавае пакрыццё Comfguard і лямпа COMF-LIGHT. Пра перавагі ўсяго гэтага арсеналу шмат напісана i сказана ў прасторах інтэрнэту - лепш сказаць не бяруся. Ад сябе толькі дадам, што па добраму зайздрошчу свайму дзіцяці (мне б такое ў маім дзяцінстве!) i, калi месца вольнае, то не праміну прысесці, каб адчуць розніцу з усім маім папярэднім доследам (а ён у мяне не малы) сядзення за партаю (дарэчы i зараз пішу свой ліст да вас, седзячы за нашай улюбёнай Comf-Pro).

Комплект стол Harvard Comf-Pro и стул COMF-PRO Match


А татава парта? З яе пошукамі i гісторыяй звязана шмат прыемных эмоцый i успамінаў. Яна нагадала нашаму тату яго дзяцінства i юнацтва. Яна як прарадзiцелька тагачаснай артапедычнай мэблі прывяла нас да COMF-PRO – за гэта ёй дзякуй, але ўсяму свой час.

Комплект стол Harvard Comf-Pro и стул COMF-PRO Match  в интерьере


Яна зойме ганаровае месца ў кватэры дзядулі i бабулі, як i раней у часы iх маладосці, калi яны самi былі бацькамі двух хлопчыкаў- школьнікаў. (Партай па спадчыне карысталіся яшчэ iх меншыя пляменнікі, калi вучыліся ў школе). А мы будзем спадзявацца, што ў нашай Comf-Pro будзе не менш доўгае i шчаслівае жыццё."


В соответствии с законодательством Республики Беларусь расчет за продаваемые товары на территории Республики Беларусь осуществляется в белорусских рублях. Цены в иностранной валюте указаны для нерезидентов Республики Беларусь в случае заключения внешнеторгового договора и поставки товара на экспорт.

Если вы хотите купить пакой Альгерда - Акцыя "Конкурс інтэр'ераў", вы можете:
Поделиться
Еще из раздела акция "конкурсов интерьеров"
Комната Яны - Акция "Конкурс интерьеров" Комната ребенка - Акция "Конкурс интерьеров" Комната Аннушки - Акция "Конкурс интерьеров" Пакой хлопчыкаў - Акцыя "Конкурс інтэр'ераў"
© 2010-2017 COMF-PRO
УНП 190682615

Сайт работает на платформе Nestorclub.com


Копирование материалов разрешено только со ссылкой на сайт www.comfpro.by. Сайт www.comfpro.by не является интернет-магазином, позволяет ознакомиться с ассортиментом, ценами, окончательный заказ оформляется в любом из магазинов "Растущая мебель"