x
≡ каталог

Растущая детская
мебель-трансформер
COMF-PRO в Минске, Гомеле, Бресте
главная COMF-PRO наши магазины контакты скидки рассрочка новости задай вопрос

Пакой хлопчыкаў - Акцыя "Конкурс інтэр'ераў"

Пакой хлопчыкаў - Акцыя "Конкурс інтэр'ераў"  "Рамонт у дзіцячым пакоі зроблены, жырандолі ды фіранкі вісяць, ложкі з шафай усталёваны, шведская сцяна перажыла налёты маленькіх піратаў.

Восенню старэйшаму трэба ў школу. Патрэбны стол з крэсламі. Гугл сказаў, што трэба парта, ды незвычайныя, а якая расце разам з дзіцём, асабліва калі скаліоз грукае ў дзверы.

Але ж нам патрэбна каб парты падыходзілі да дызайна, і пакой у нас не гумавы, таму памеры таксама былі ў прыярытэце.



Трэба дык трэба, у сеціве шмат розных варыянтаў. Найбольшая рэклама ў расейскіх. Ну вось і замовім. Але ж трэба спачатку паглядзець на яе ды памацаць. Паехалі ў мэблявую краму, дзе можна пабачыць сталы ды крэсла розных вытворцаў. Расейскія, шчыра кажучы, не ўразілі :(. Але ж даволі танна разам з крэслам, як у нашым дзяцінстве ў школе, толькі што з магчымасцю яго трошкі рэгуляваць па вышыні і можна дадаткова набыць паліцы. Што самае цікавае, дык гэта тое, што усе парты ідуць разам з тумбай шэрага колера (але ўсё астатняе з колерам на выбар), і калі вам трэба другі колер тумбы, то трэба замаўляць у Маскве. Карацей, усё для вас мой мілы пакупнік. Ну і якасць не вельмі...

Суседнюю краму (COMF-PRO) шукалі доўга, але гэта было варта. Прыгожыя, якасныя парты з магчымасцю рознай налады, а таксама крэсла. Дзяўчына-кансультант паказала ўсе магчымасці розных парт, а таксама адрэгулявала крэсла пад жонку. Я сам не хацеў уставаць з яго, так падабалась, нягледзячы на тое, што мы збіралісь браць крэсла без ролікаў. Пры нас яна намалявала на парце фламасцерам ды потым анучай выцерла. Гэта ўразіла. Самае тое для нашых боўдзіл.
Адзінае - гэта кошт, больш чым расейскія амаль у два разы.



Дызайн нам падыходзіў, засталося выбраць мадэль пад нашыя памеры. Вось тут і з'явіліся праблемы. Больш за ўсё нам пасаваў King Desk. Нам трэба дзве, а яны па 140 см кожная :(
Twins не мае белага/шэрага колера, ды і дзеці ў нас не двайняткі. M10 трохі менш за King Desk. Усяго 120 см але ж і гэта было для нас зашмат. Калі паставіць іх разам каля вакна, дык шафу не адчыніць :(. Вымушаны былі сысці без парт, але вырашылі набыць крэсла, пазней, пасля адпачынку.
Далейшы пошук у сеціве выдаў яшчэ некалькі вытворцаў у нашых краях.

Знайшоў цікавы варыянт Тайванскі TCT Nanotec. Але ж памацаць у Мінску яго не было магчымасці. Акрамя таго, толькі адна фірма пралабіравала сабе магчымасць прадаваць іх у Беларусі, а другім было забаронена. Інсайд інфа ад канкурэнтаў, якія раней займаліся Nanotec. Яны раілі самім з'ездзіць у Маскву ды набыць - будзе вельмі танна. Набываць нешта, што не бачыў ды яшчэ за такія грошы - не. "Давай досвидание".


I-Study - не памятаю адкуль вытворцы, магчыма Тайвань ці Кітай. Спадабалася. Ладная, танней чым COMF-PRO. Таскама шмат налад. Магчымасць дадаткова набыць паліцы і розныя прылады. Размеры нам падыходзяць адна 100 другая 120 см. Ды яшчэ і зніжка. Узялі на заметку ды паехалі да другіх.

Ці то польскія, ці то кітайскія Sundays. Па дызайну падыходяць, шмат налад і можна было нават зрабіць нахіл у 40 ці 45 градусаў. Вялікая шуфлядка. Не вельмі дорага. Даволі якасная. Ёсць звычайныя і літарай Г. Але ж памеры не вельмі нам пасуе па 119 см.

А яшчэ ёсць нямецкія moll. Прыгожыя, функцыянальныя, якасныя. З рознымы наладамі ды дадатковымі прыладамі. Найбольш мне спадабалісь тумбы на колах з падушкай на якой можна пасядзець ды пакантраляваць як дзеці робяць хатнюю работу. А яшчэ каб змяніць нахіл стала трэбя пацягаць за шнурок ( гэта фішка). Але ж кошт!!! Каштуе як пепелац! Каб за гэтыя грошы малыя у першы ж дзень адарвалі шнурок - не, дзякуй!

Здаецца і I-Study і Sundays добрыя, можна браць, але ж нешта не тое. Падабаецца King Desk - што ж зробіш?


Рулетка ў рукі і давай зноўку перавымяраць ды рабіць з матаў ды другіх рэчаў (матаў спартыўных, а не тых што вы падумалі) растаноўку, а потым зноў да крамы з рулеткай, дзе другая ўжо дзяўчына па другому разу распавяла ўсё пра парты і нават дазволіла пераставіць у краме сталы, так каб я хацеў бы бачыць у сабе да замерыць усё.

Ура! Нарэшце ўсё зышлося! Дайце две! Акрамя таго, што пакуль я шукаў ды думаў парты зніклі і наступныя будуць праз 3 месяцы!

Больш пошукаў я не вытрымаю... Зняўшы галаву, па валасах не плачуць.



І вось нарэшце праз 3 месяцы і яшчэ колькі дзён парты ў нас. У першыя ж гадзіны яны былі скрэмзаны атрамантавымі асадкамі. Ануча, мыла, вада ды 10 хвілін дзіцячых стогнаў і парта як новая!"

Пасля такога падрабязнага і змястоўнага аповеду складана яшчэ нешта дапоўніць. Застаецца ўставіць толькі невялікую рэмарку - бацькі спынілі свой выбар на крэслах COMF-PRO Match.

Крама "Растущая мебель" дзякуе бацькоў за вельмі цікавы аповяд. Мы жадаем Вам штодзённых - маленькіх і вялікіх адкрыццяў і дасягненняў за зручнымі і здаровымі партамі COMF-PRO!"




Если Вас заинтересовала информация, Вы можете

Ещё из раздела Акция "Конкурсов интерьеров"

Воспитательное значение "живого уголка" в ознакомлении детей с природой трудно переоценить. Живое общение с природой положительно влияет на человека, делает его добрее, мягче, будит в нём лучшие чувства. На основе полученных знаний о природе у детей ...
Организация рабочего места у окна имеет свои преимущества. Дневной свет при этом освещает равномерно рабочее пространство, а глаза находятся в меньшем напряжении и не переутомляются. Но как поступать родителям, имеющим двоих детей? Кому отдать ...
Ожидание первенца - самое важное и трепетное чувство. Тут всё очень важно: кроватка, коляска, пелёнки, соски и прочие мелочи. А самое главное - это конечно же комната, в которой будет расти будущее чадо. Какой же она будет? Ведь ещё неизвестно кто ...
Говорят, что детские эмоции самые искренние, а детская благодарность самая неподкупная. Поэтому нам очень приятно представить вашему вниманию письмо, написанное самостоятельно семиклассницей Елизаветой - обладательницей нашей регулируемой мебели ...
«Я не настолько богат, чтобы покупать дешёвые вещи», — так говаривал в свою бытность барон Ротшильд. И как ни странно, но в этом афоризме куда больше истины, чем может показаться на первый взгляд. И примеров тому масса. Вот один из ...
Не за горами то время, когда начнется учёба и школьная жизнь. Ведь пролетела уже половина лета. С 1 сентября начнется новый познавательный период в жизни наших детей, который, возможно, будет наполнен не только радостными событиями, но и стрессовыми ...
Предоставляем вашему вниманию письмо родителей Машеньки, которые, на наш взгляд, очень правильно и прагматично подошли к обустройству детской комнаты. Очень часто многие родители совершают ошибки при оборудовании рабочей зоны . Самая ...
Представляем Вашему вниманию короткий, но очень эмоциональный рассказ родителей, которые выбирали мебель для двух разновозрастных детей. Почему на этих участников стоит обратить особое внимание? Во-первых, конечно, дизайн детской комнаты - ...
"Неўзабаве хутка пачнецца навучальны год. У нашай сям'i падрос вучань – будучы першакласнік. Пачаліся прыемныя i хвалюючыя клопаты па падрыхтоўцы да школы. А самае галоўнае – абсталяванне зручнага ўтульнага куточку ў пакойчыку для ...
Создай свой собственный стиль. Пусть он будет уникальным для тебя и недостигаемый для других.(Анна Винтур-британская журналистка). Совершая покупки, мы создаем свой собственный и неповторимый стиль в одежде и интерьере. Особенно приятно, если наше ...
1 сентября - это личное 12 апреля для каждого первоклассника, старт в космическое пространство знаний. (Игорь Красновский - публицист) Подготовка космонавта к старту - очень ответственное задание. Человек, отправляющийся в космос, должен быть ...
Выбрать мебель для школьника - задача не из простых. Часто родители сначала выбирают простые ученические столы и компьютерные кресла. И только оценив их недостатки, приходят к выводу о том, что регулируемая парта и растущее кресло - стул - это ...
© 2010-2025 COMF-PRO
                              

Сайт работает на платформе Nestorclub.com


Новости, новости Беларуси, последние новости, новости мира на Uvaga.By
Копирование материалов разрешено только со ссылкой на сайт www.comfpro.by. Сайт www.comfpro.by не является интернет-магазином, позволяет ознакомиться с ассортиментом, ценами, окончательный заказ оформляется в любом из магазинов "Растущая мебель"